113-кілаграмовы баскетбаліст ЛеБрон Джэймз падчас матчу NBA раздавіў актрысу Элі Гарві (ВІДЭА)

video

Лідар «Кліўленду» і найлепшы баскетбаліст апошніх гадоў ЛеБрон Джэймз падчас матчу NBA супраць «Аклагома Сіці ТАндэр» нанёс траўму жонцы аўстралійскага гальфіста Джэйсана Дэя.

Джэймз спрабаваў схапіць мяч, але не разлічыў хуткасці і ўсёй вагой у 113 кілаграмаў абрынуўся на жанчыну, якая сядзела ў першым шэрагу. Элі Гарві атрымала траўму шыі, яе на насілках забралі ў шпіталь.

Пасля інцыдэнту Джэймз выбачаўся перад жанчынай. «Кавалеры» перамаглі, а Джэймз стаў самым выніковым гульцом, набраўшы 33 балы.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары