Менчукі бароняць Севастопальскі парк


https://youtu.be/rCq5XydTCKg
Ініцыятыўная група спадзяецца правесці мясцовы рэферэндум, каб выратаваць парк ад знішчэння.

На рэферэндум прапаноўваюць вынесці два пытанні:
– ці лічыце вы неабходным захаваць Севастопальскі парк як ландшафтна-рэкрэацыйную тэрыторыю ў цяперашніх межах і размешчаныя на ёй свідравіны водазабору «Зеляноўка»?
– ці лічыце вы неабходным развіваць Севастопальскі парк як раённую фізкультурна-аздараўленчую пляцоўку і месца для шпацыру, выключыўшы магчымасць узнікнення новых капітальных будынкаў і аўтамабільных дарог на яго тэрыторыі?

Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы перададуць у адміністрацыю Першамайскага раёну Менску. {movie}Мясцовыя жыхары пра Севастопальскі парк|right|7780{/movie}

Гэта другая спроба стварыць афіцыйную ініцыятыўную групу. Летась з’явілася група з 50 асобаў, аднак яе не зарэгістравалі, бо мясцовыя ўлады не далі ёй памяшкання для сходаў. «Былі праведзеныя агітацыйныя сходы на дварэ, але яны не мелі афіцыйнага статусу», – растлумачыў старшыня ініцыятыўнай групы, лідар аргкамітэту грамадскага аб’яднання «Еўрапейская перспектыва» Віктар Янчурэвіч.

Паводле актывіста, у офісе Партыі БНФ сабраліся 23 асобы. «Гэта былі людзі, якія яшчэ летась выказалі сваю згоду ўвайсці ў ініцыятыўную групу. Прынялі рашэнне стварыць ініцыятыўную групу для ініцыявання мясцовага рэферэндуму. Сход быў легітымны, ад кожнага сябры групы падалі заявы і подпісы, афіцыйна засведчаныя натарыусам», – расказаў Янчурэвіч.

Барацьба жыхароў мікрараёну Усход-2 супраць планаў гарадскіх уладаў рэканструяваць Севастопальскі парк доўжыцца з 1995 года. На тэрыторыі парку збіраюцца пабудаваць рэстаран, кавярню, саўну, фітнес-цэнтр, паркінг. Для гэтага давядзецца высекчы больш за тысячу дрэваў і закрыць артэзіянскія свідравіны, з якіх забяспечваецца вадою прыкладна 300 тысяч жыхароў мікрараёну. Парк, згодна з генеральным планам развіцця Менску, належыць да ландшафтна-рэкрэацыйнай зоны і водаахоўнай зоны Сляпянскай воднай сістэмы.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары