Літва адклікае амбасадара


Былы міністр абароны Лінас Лінкявічус адпрацаваў на новай пасадзе ў Беларусі крыху больш за чатыры месяцы.

Літоўскі ўрад 28 лістапада ўхваліў адкліканне Лінкявічуса з Беларусі, паведамляе партал «Baltic News Service».

Нагадаем, кандыдатура Лінкявічуса прапанаваная на пасаду міністра замежных справаў Літвы ва ўрадзе Альгірдаса Буткявічуса, які 26 лістапада дэкрэтам прэзідэнта быў зацверджаны на пасадзе прэм’ер-міністра.

Паводле часовага выканальніка абавязкаў міністра замежных справаў Аўдронюса Ажубаліса, адкліканне Лінкявічуса ўхваліў 28 лістапада і Камітэт замежных справаў Сейму.

Амбасадараў у Літве прызначае і звальняе прэзідэнт на прапанову міністра замежных справаў і з ухвалы Камітэту замежных справаў ды ўраду. Лінуса Лінкявічуса прызначылі паслом у Беларусі 24 ліпеня 2012 г.

belsat.eu

Стужка навінаў