Песні расейскіх бардаў – па-беларуску. Зміцер Бартосік прэзентаваў новы альбом


Вядомыя і любімыя песні – у новай – беларускай версіі ўпершыню праспяваў у Вільні Зміцер Бартосік. У беларускім клубе “Гуда” ён прэзентаваў сваю новую кружэлку “Дзве гітары”. {movie}Агляд падзеяў культуры (28.11.2012)|left|7759{/movie}

З перакладам пагадзіўся дапамагчы сам Рыгор Барадулін. Дзякуючы яму па-беларуску прагучалі песні ў тым ліку Булата Акуджавы і Аляксандра Вярцінскага, Леаніда Ўцёсава і Ўладзіміра Высоцкага.

27 лістапада імпрэза прайшла не выпадкова – гэткім чынам яе ўдзельнікі адзначылі ўгодкі Слуцкага збройнага чыну.

Іншыя тэмы: агляд кінапрэм’ераў.

belsat.eu

Стужка навінаў