Вяршэнства закону ў Беларусі: Узровень – ніжэйшы за сярэдні


У рэйтынгу «Індэкс вяршэнства закону» Беларусь паводле шэрагу пазіцыяў займае апошнія месцы.

Грамадская арганізацыя «Праект за сусветную справядлівасць» (World Justice Project) апублікавала звесткі штогадовага маніторынгу, які ладзіўся ў 97 краінах свету з удзелам больш як 2,5 тысяч экспертаў. Агульная ацэнка, якую атрымала Беларусь у «Індэксе вяршэнства закону», – ніжэйшая за сярэднюю.

Найгоршая пазіцыя Беларусі – паводле фактару «Абмежаванасць паўнамоцтваў ураду». Нашая краіна займае 89 месца з 97-мі. Паводле экспертаў «Праекту за сусветную справядлівасць», горшая сітуацыя толькі ў Камбоджы, Расеі, Нікарагуа, Зімбабвэ, Венесуэле і Узбекістане. Паводле ўзроўню карупцыі нашая краіна 44-ая.

У справе захавання фундаментальных правоў Беларусь займае 84-е месца.

belsat.eu

Стужка навінаў