«Белсат» запрашае на Беларускі фестываль у Катовіцэ


15 студзеня 2011 г. (субота) у польскім горадзе Катовіцэ у кінатэатры “Rialto” адбудзецца “Беларускі фестываль”. Арганізоўваюць фестываль Офіс дэпутата Еўрапейскага Парламенту д-ра Марэка Мігальскага і таварыства “Праект “Сілезія”.

Мэта фестывалю прэзентаваць удзельнікам сапраўднае аблічча Беларусі як блізкага суседа Польшчы, пра якога палякі ведаюць няшмат. Адзін з пунктаў праграмы – прэм’ера фільму Юрыя Хашчавацкага “Лобатамія”, знятага для тэлеканалу “Белсат”. Стужка паказвае, як недэмакратычныя рэжымы на тэрыторыі былога Савецкага Саюзу маніпулююць медыямі ды грамадскаю думкаю. Перад прэзентацыяй фільму гледачы спаткаюцца з Сяргеем Пелясой, рэдактарам тэлеканалу “Белсат”.

Праграма фестывалю

16:00. Вітанне. Др Марэк Мігальскі.

16:10–17:30. Дыскусія “Развіццё дэмакратыі ў Беларусі”. Удзельнікі: др Марта Ярашэвіч (Цэнтр усходніх даследаванняў, Варшава), др Мар’юш Маршэўскі (універсітэт Адама Міцкевіча, Познань), Анна Дынэр (Польскі інстытут міжнародных даследаванняў, Варшава), Войцех Бародзіч-Смольскі (Цэнтр міжнародных даследаванняў, Варшава), Марцін Рэмбач (Цэнтр грамадзянскай адукацыі “Польшча–Беларусь”, Варшава), Малгажата Ноцунь (часопіс “Nowa Europa Wschodnia”, Варшава), Павэл Казанэцкі (Усходнееўрапейскі дэмакратычны цэнтр). Мадэратар др Марэк Мігальскі.

17:30–17:45. Перапынак.

17:45–19:15. Дыскусія “Культура і тоеснасць Беларусі”. Удзельнікі: др Гражына Харытанюк і др Лена Глагоўская (універсітэт Беластоку), магістр Павэл Юшкевіч (універсітэт Мікалая Каперніка, Торунь), Павэл Сварабовіч, Анна Лушыньска, этнолаг. Мадэратар Юстына Блох (Беларускае таварыства).

19:15–20:00. Дэгустацыя традыцыйнай беларускай кухні.

20:00–21:00. Канцэрт гурта “Калінка”.

21:15–22:30. Паказ фільму “Лобатомія”, рэжысёр Юрый Хашчавацкі, 2010. Перад прэзентацыяй фільму выступіць Сяргей Пеляса, рэдактар тэлеканалу “Белсат”.

Падчас фестывалю госці будуць мець магчымасць пакаштаваць традыцыйныя беларускія стравы, пазнаёміцца з публікацыямі Калегіі Усходняй Еўропы, прысвечанымі Беларусі, а таксама з адукацыйным шапікам Цэнтру грамадзянскай адукацыі “Польшча–Беларусь”.

Стужка навінаў