Аналітыкі-лібералы: ёсць альтэрнатыва простаму скарачэнню чыноўнікаў


Грамадскае аб’яднанне «Ліберальны клуб» падказвае ўладам два варыянты рэформаў сістэмы дзяржаўнага кіравання.

Ініцыятыва рэфармаваць сістэму кіравання паўстала на афіцыйным узроўні. Як адзначаюць сябры «Ліберальнага клубу», ва ўрадзе нават стварылі адмысловую дзяржаўную камісію на чале з кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Андрэем Кабяковым. Паводле наяўнай інфармацыі, 30 снежня камісія мусіць падаць свае прапановы прэзідэнту.

«Ліберальны клуб» падкрэслівае, што праца камісіі адбываецца ў закрытым для грамадства рэжыме і можа звесціся да скарачэння службоўцаў на абвешчаныя Лукашэнкам 30 %. Такі падыход, лічаць беларускія аналітыкі, абвострыць шэраг праблемаў, галоўныя з якіх – кланавасць у дзяржаўных структурах і працяг «выцёку мазгоў». Замест простага скарачэння колькасці працаўнікоў эксперты прапаноўваюць абмежаваць чыноўніцкія функцыі.

{movie}Бяляеў: Ініцыятыва ў Беларусі караецца|right|7755{/movie}Сябры клубу прэзентавалі два тыпы рэформаў дзяржсектару: тыя, да якіх можна звярнуцца адразу, і тыя, правядзенне якіх стане магчымым толькі пасля сістэмных сацыяльна-эканамічных і палітычных пераўтварэнняў.

«Сістэма дзяржаўнага кіравання патрабуе комплекснага рэфармавання. Мы наўмысна паказалі варыянт тых захадаў, якія існуюць, але адсунутыя на задні план, або ёсць пэўная незацікаўленасць. Другі варыянт – гэта радыкальны варыянт, які дазволіў бы істотна змяніць палітычны і эканамічны стан Беларусі», – паведаміў прадстаўнік «Ліберальнага клубу» Мікіта Бяляеў.

Да чаго прывядзе ініцыятыва?

Калегі Бяляева падкрэсліваюць неабходнасць шэрагу канкрэтных захадаў для таго, каб палепшыць якасць заканадаўства, павысіць эфектыўнасць працы ўраду і супрацьдзеяць карупцыі.

Гэтак, «Ліберальны клуб» прапаноўвае:
– распрацаваць новую методыку ацэнкі працы органаў кіравання і іх кіраўнікоў;
– вызначыць крытэрыі якасці паслуг, якія прапаноўвае дзяржава;
– развіць інстытут стратэгічнага планавання;
– заканадаўча абмежаваць надаванне ільготаў асобным суб’ектам гаспадарання;
– скараціць пералік тавараў і паслуг, цэны на якія рэгулюе дзяржава;
– стварыць незалежны антыманапольны орган, які будзе падпарадкоўвацца Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Наступным тыднем аналітычную нататку накіруюць у Адміністрацыю прэзідэнта, міністэрствы эканомікі і фінансаў, а таксама ў Дзяржаўную камісію рэфармавання. Сябры «Ліберальнага клубу» мяркуюць, што дзяржаўныя органы прымуць прынамсі частку прапановаў. А пакуль яны адзначаюць: ініцыятыва ў Беларусі караецца.

belsat.eu

Стужка навінаў