Прэс-сакратар Пуціна не каментуе словаў Лукашэнкі


Кіраўнік Беларусі ў інтэрв’ю агенцтву “Reuters” распавёў аб праблемах са здароўем расейскага калегі. “Я ведаю пра гэтую ягоную праблему. Ён любіць барацьбу. Бораўся, падняў чалавека, кідаў цераз сябе і падкруціў хрыбетнік”, – сказаў Лукашэнка.

{movie}Аляксандр укашэнка распавёў “Reuters”, чым хворы Уладзімір Пуцін|left|7750{/movie}Адказваючы на пытанне, ці гуляе ён у хакей з Пуціным, Лукашэнка адказаў: “Ён кажа мне: “Мы яшчэ не гатовыя гуляць з тваёй камандаю”. Ён пашкодзіў хрыбетнік недзе. У барацьбе. Бораўся на дыване і пашкодзіў хрыбетнік”.

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў адмовіўся каментаваць словы Лукашэнкі, зазначае “Reuters”.

На пачатку верасня на саміце АТЭС ва Уладзівастоку было відаць, як Пуцін пакульгваў, падчас іншых з’яўленняў на публіцы ён сядзеў, нахіліўшыся наперад і абапёршыся на правую руку. Напрыканцы кастрычніка тры крыніцы ва ўрадзе Расеі паведамілі “Reuters”, што ў Пуціна ёсць праблемы са спінаю. Шэраг візітаў, якія чакаліся ў гэты час, так і не былі анансаваныя Крамлём, у тым ліку і візіт у Індыю.

Прэс-служба Крамля абвергла ўсе чуткі пра тое, што ў Пуціна сур’ёзныя праблемы са здароўем і яму можа спатрэбіцца хірургічнае ўмяшанне.

Як зазначае “Reuters”, у лістападзе Пуцін праводзіў афіцыйныя сустрэчы, аднак нікуды не ездзіў.

belsat.eu

Стужка навінаў