Пратэсты вярнуліся на Тахрыр


Дзясяткі тысяч егіпцянаў пратэстуюць супраць прэзідэнта Мэгэмэда Мурсі, які спрабаваў правесці ўказ, які даў бы яму практычна неабмежаваныя паўнамоцтвы.

Левыя і ліберальныя сілы ўпэўненыя, што радыкальны іслам Мурсі, выхадца з “Братоў-мусульманаў”, завядзе краіну ў тупік. Гэта найбуйнейшыя пратэсты ў Егіпце ад часу дэманстрацыяў супраць Хосні Мубарака. У сутыкненнях з паліцыяй пацярпелі ўжо больш за 500 чалавек. {movie}Пратэсты на плошчы Тахрыр|right|7749{/movie}

“Людзі змучыліся, клянуся Богам – людзі стаміліся. Беспрацоўе расце, і тыя, каго ўлады называюць прыхільнікамі старога рэжыму, тут на плошчы, – гэта інтэлігенцыя. Гэта студэнты, дактары, і ўсе яны разумеюць, што дзеянні ўраду непрымальныя. Паліцыя атакуе нас, без прычыны. Я – сведка. Клянуся Богам, яны стралялі ў нас, калі ніхто нават не кінуў каменю”, – кажа адзін з пратэстоўцаў.

Праўда, і самі незадаволеныя ў даўгу не застаюцца – у паліцыю ляцяць не толькі камяні, але і кактэйлі Молатава. Пратэсты адбываюцца ва ўсёй краіне. Акрамя Каіру, людзі выйшлі на вуліцы ў Александрыі, Суэцы, Эль-Міньі ды іншых гарадах.

Хоць прэзідэнт ужо пагадзіўся перагледзець законапраект, пратэстоўцы заяўляюць, што не сыдуць з плошчы да адмены “дыктатарскага ўказу”.

belsat.eu

Стужка навінаў