Газета кампартыі Кітая змясціла 55 старонак фота “сексуальнага” Кім Чэн Ына


Інтэрнэт-версія кітайскай газеты “Жэньмінь жыбао” перадрукавала матэрыял з амерыканскага сатырычнага сайта “The Onion”, па ўсёй бачнасці, не зразумеўшы, што гэта розыгрыш.

“The Onion” назваў лідэра Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына “самым сэксуальным мужчынам 2012 года”. Афіцыйны орган ЦК Кампартыі Кітая размясціў 55-старонкавы фотарэпартаж пра паўночна-карэйскага лідара. На здымках яго можна ўбачыць верхам на кані, з дзецьмі і з салдатамі. Кожны суправаджаўся здзеклівымі цытатамі з амерыканскага ўэб-сайту.

Сярод іх былі такія: “Яго ашаламляльна мужны круглы твар, хлапечы шарм, моцная каржакаватая постаць робяць гэтага сэрцаеда з Пхеньяна увасабленнем мары любой жанчыны”.

“Я не скажу, што я здзіўлены”, – сказаў у інтэрв’ю “Бі-бі-сі” галоўны рэдактар “The Onion” Ўіл Трэйсі (Will Tracy). “Падобнае адбывалася ў розных формах і раней, так што нас гэта ніколі ў поўнай меры не здзіўляе, але вядома, калі такое здараецца, гэта выклікае чыстае захапленне”, – дадаў ён.

Матэрыял пра “самага сэксуальнага мужчыну-2012” па версіі “The Onion” быў надрукаваны яшчэ на пачатку лістапада. У аўторак выданне яго абнавіла, дадаўшы “спасылку”: “Таксама па гэтай тэме чытайце нашых сяброў з кітайскай газеты” Жэньмінь жыбао “- сапраўднага камуністычнага філіяла “The Onion Inc.”. Вернай дарогай ідзяце, таварышы”.

У рэпартажы “The Onion” адзначалася, што раней званне самага сэксуальнага мужчыны рэдакцыя надавала прэзідэнту Сірыі Башару аль-Асаду і амерыканскаму фінансаваму аферысту Берні Мэдофу (Bernie Madoff), які ў адбывае 150-гадовы тэрмін турэмнага зняволення.

Зусім нядаўна – два месяцы таму – “The Onion” трыюмфаваў з нагоды перадруку іранскім напаўафіцыйным інфармацыйным агенцтвам “Fars” паведамлення пра тое, што жыхары амерыканскай глыбінкі аддаюць перавагу іранскаму прэзідэнту Махмуду Ахмадзінежаду перад Баракам Оўбамам.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары