Міліцыянтам забаранілі правяраць прадпрымальнікаў


МУС пазбавілі права прызначаць праверкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці суб’ектаў гаспадарання.

Адпаведныя змены замацаваў закон “Аб унясенні дапаўненняў і зменаў у закон РБ “Аб органах унутраных справаў Рэспублікі Беларусь”.

Тое, што міліцыя мела права рабіць рэвізіі, крытыкавалася даўно і на розных узроўнях. “Гэта давала яе працаўнікам магчымасць без дастатковых падставаў “прыціснуць” любы бізнес і на гэтым будаваць сваю фінансавую будучыню. Па сутнасці, механізм быў цудоўнаю глебаю для росту карупцыі ды вельмі сур’ёзна пагаршаў умовы гаспадарання ў Беларусі”, – мяркуе юрыст Ілля Латышоў.

У афіцыйным прэсавым рэлізе Савету Міністраў гаворыцца: “Адмена права міліцыі прызначаць рэвізіі мусіць станоўча адлюстравацца на інвестыцыйным клімаце краіны”. Цяпер прызначаць праверкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці могуць прадстаўнікі Міністэрства эканомікі, Міністэрства фінансаў і Камітэт дзяржкантролю.

belsat.eu

Стужка навінаў