Лукашэнка: я можа і не дажыву да пятага тэрміну (Абноўлена)


Кіраўнік Беларусі даў пераше пасля прэіздэнцкіх выбараў 2010 г. інтэрв’ю агенцтву “Reuters”.

“Я – адзіны і апошні дыктатар у Еўропе”

{movie}Інтэрв’ю Аляксандра Лукашэнкі агенцтву “Reuters”|left|7737{/movie}“Я – адзіны і апошні дыктатар ў Еўропе. Насамрэч, больш іх нідзе няма,” – падчас інтэрв’ю Аляксандр Лукашэнка неаднаразова называў сябе дыктатарам, а сваё кіраванне – дыктатурай. “Вы прыехалі сюды паглядзець на жывога дыктатара. Дзе б яшчэ вы яго пабачылі? Штосьці ў гэтым ёсць. Кажуць, што нават чорны піяр – гэта добры піяр”.

Пра рэвалюцыю ў сацыяльных сетках

“Няма сэнсу параўноўваць палітыку Беларусі і Блізкага Усходу. Некалькі чалавек пры дапамозе сацыяльных сетак зрабілі спробу “падарваць” сітуацыю ў краіне ”, сказаў Лукашэнка, узгадваючы леташнія “маўклівыя пратэсты”. “Але нічога з таго не атрымалася. І нічога не атрымаецца. Кожны дзень у нас тут штосьці змяняецца. Няма такой магчымасці, каб ревалюцыі прыйшлі на Беларусь”.

“Мы выратавалі вас ад вашага Фюрэра”

“Вам [Еўропе] не падабаецца шлях, якім ідзе Беларусь. Вы хочаце, каб усё распрадалі – Расеі або заходнім кампаніям”, – прэзідэнт амаль зрываецца на крык.

“Вам не падабаецца, што ў нас добрыя стасункі з Расеяю. Гэта абумоўлена нашай гісторыяй. У час апошняе вайны мы разам змагаліся на перадавой супраць фашыстаў. Мы не далі зрабіць вас, еўрапейцаў, рабамі вашага ўласнага фюрэра”, – прысаромеў замежнікаў кіраўнік Беларусі. “Каму патрэбныя падвойныя стандарты? Каму патрэбная нестабільнасць ў сэрцы Еўропы? Не вам, не нам, не Расеію Давайце размаўляць, мы ж людзі”

“А калі б мы расстралялі шведаў?”

“Нядаўна вы адправілі самалёт са смешнымі цацкамі, і ўчынілі парушэнне (беларускай паветранай прасторы). А што калі б ваенныя адкрылі агонь і забілі людзей???”

Пра сыноў

“Мяне часта папракаюць, быццам бы я рыхтую дзяцей, старэйшага сына ў якасці пераемніка. Яле я клянуся: я ніколі не абмяркоўваў гэта нават з маёй сям’ёй ці сынамі. Гэта усё нашая “пятая калона” выдумляе,” – пераконваў Лукашэнка. “Я не буду трымацца за гэтую працу усё жыццё. Як толькі людзі адмовяцца ад маіх паслугаў, я вазьму свой партфель і сыйду”

belsat.eu

Стужка навінаў