Алесь Крот: У Беларусі прадузятае стаўленне да іншаземцаў


Актывіст прафсаюзнай групы “Студэнцкая рада” Алесь Крот пракаментаваў сітуацыю вакол трох украінскіх студэнтаў, якія выбраліся ў Менск паглядзець славутасці, а трапілі ў турму.{movie}Крот: У Беларусі прадузятае стаўленне да іншаземцаў|left|7728{/movie}

“Цяжка разабрацца ў гэтай сітуацыі, бо вельмі мала інфармацыі, ніхто нічога не кажа – нават консульству і бацькам, – мяркуе актывіст. – Але, улічваючы, у якіх рэаліях мы жывем, можна з вялікаю імавернасцю сказаць: гэта нейкае прадузятае стаўленне да іншаземцаў, асабліва да ўкраінцаў”.

Актывіст падкрэсліў, што ў Беларусі актыўных людзей забіраюць толькі за тое, што яны актыўныя, і садзяць ні за што. “У мяне было пару разоў, што Новы год я сустракаў на Акрэсціна, – з-за таго, што раней неяк праяўляў сваю актыўнасць”, – адзначыў дзеяч. Паводле яго, быў выпадак, калі яго забралі 31 снежня невядома за што. Толькі пазней міліцыянты заявілі, што хлопец нібыта лаяўся матам. “Тады я ні за што адседзеў тры дні”, – распавёў Крот.

belsat.eu

Стужка навінаў