Кітай: Як службовыя сабакі сыходзяць на пенсію


Апошняя прабежка па паласе перашкодаў і развітальны торт з ялавічынаю, з сасіскамі замест свечак. Разам з 8-гадовым спрынгер-спаніэлем Лей Баў з вайсковай службы сыходзіць і ягоны «таварыш па зброі» – афіцэр Ўан Цзюнь.

Дуэт утварыўся шэсць гадоў таму, калі Ўан Цзюнь атрымаў Лей Баў ад папярэдняга вайскоўца: той не выказаў жадання апекавацца сабакам, які раптоўна захварэў. Афіцэр пачаў чытаць кіналагічную літаратуру, вучыцца ў дасведчаных ветэрынараў і дзякуючы сваёй упартасці выратаваў Лей Баў.

На жаль, Ўан Цзюнь не можа ўзяць Лей Баў з сабою нават пасля выхаду на пенсію, аднак спадзяецца, што ў гарнізоне пра ягонага паплечніка будуць клапаціцца.

belsat.eu

Стужка навінаў