На трактары – у Брусель! Пратэст еўрапейскіх фермераў


{movie}На трактары – у Брусэль! Пратэст еўрапейскіх фермераў.|left|7710{/movie}Дзясяткі трактароў фактычна заблакавалі рух у цэнтры Бруселю. Бельгійскія фермеры, што займаюцца малочнаю вытворчасцю, пратэстуюць супраць нізкіх коштаў на сваю прадукцыю.

Фермеры гавораць, што ўсталяваныя кошты на малако не дазваляюць ім пакрываць выдаткі на вытворчасць. Да пратэсту бельгійцаў далучыліся іхныя калегі з Францыі, Нямеччыны, Нідэрландаў і Люксембургу.

Акцыя прымеркаваная да найважнейшай сустрэчы міністраў сельскай гаспадаркі ЕЗ у Бруселі. Чыноўнікі маюць абмеркаваць рэформы рынку сельгаспрадукцыі.

Вытворцы гавораць, што кошты на малако няўмольна зніжаюцца цягам апошніх дзесяці гадоў. Гэтак, у 2009-ым цана гэтага тавару ў Еўразвязе знізіліся ў сярэднім удвая. Тысячы фермераў мусілі спыніць ці перапрафіляваць сваю дзейнасць.

Сяляне заклікаюць палітыкаў стварыць Еўрапейскае агенцтва маніторынгу, якое будзе рэгуляваць колькасць вырабленага малака цягам некалькіх бліжэйшых гадоў. Летась у ліпені перад Еўрапарламентам ужо ладзіўся «малочны пратэст»: фермеры патрабавалі ўвесці квоты на вытворчасць малака і павысіць кошты на гэты прадукт.

belsat.eu

Стужка навінаў