У Мехіка адчынілі музей з нагоды набліжэнне канца свету.


{movie}Агляд падзеяў культуры|left|7711{/movie}У Мехіка пачаў працу музей, прысвечаны культуры мая. У трох прасторных залах размешчаная ўнікальная археалагічная калекцыя. Гонар музею – узнаўленне гістарычнай абстаноўкі часоў мая. Не менш цікавая і нагода адкрыцця музею, якою стала набліжэнне канца свету. Паводле некаторых навукоўцаў, плямёны мая прадказвалі яго 21-га снежня гэтага года. Іншыя кажуць, што не ўсё так дрэнна.

АЛЬФОНСА ДЭ МАРЫЯ І КАМПУС, ДЫРЭКТАР ІНСТЫТУТУ АНТРАПАЛОГІІ ДЫ ГІСТОРЫІ:

“Людзей блытае тое, што перыяд, які мы цяпер перажываем, – гэта канец перыяду, які мая называлі бактун. Яго завяршэнне будзе святкавацца 21-га снежня, бо гэты дзень сустракаецца на розных табліцах, адна з іх кажа пра прыбыццё ў гэты дзень новага чалавека”.

Тым не менш да найбольш папулярных экспанатаў належаць камяні, на якіх мая вялі каляндар. Варта дадаць, што на адкрыццё музею мая пайшло $11 млн.

Іншыя тэмы: на Брылёўскім полі прайшла рэканструкцыя бітвы 1812 года. У інданезіійскай вёсцы правялі фестываль джазу.

belsat.eu

https://youtu.be/iewzQHVFqz0

Глядзі таксама
Каментары