«Белсат» часова скарачае трансляцыю, каб ашчадзіць. Афіцыйнае паведамленне


З 26 лістапада «Белсат», першае незалежнае тэлебачанне для Беларусі, часова скарачае працягласць трансляцыі да 6,5 гадзінаў на дзень і змяняе формулу трансляцыі інфармацыйных праграмаў.

Гэтыя змены ўводзяцца з увагі на недастатковы бюджэт каналу ў 2012 г. «Белсат», аўдыторыя якога ў Беларусі дасягае амаль 1 млн чалавек, вымушаны скараціць трансляцыю і адмовіцца ад праграмаў у жывым эфіры – упершыню за 5 гадоў дзейнасці.

Агнешка Рамашэўская-Гузы, дырэктарка «Белсату»Агнешка Рамашэўская-Гузы, дырэктарка «Белсату»Агнешка Рамашэўская-Гузы, дырэктарка «Белсату», кажа: «Пераважная частка нашага бюджэту складаецца з датацыяў ураду Польшчы, урадаў Швецыі, Нарвегіі, Нідэрландаў, меншыя датацыі выдзяляюць на нашае існаванне ўрады шэрагу іншых краінаў. На жаль, сёлета ў нас не атрымалася сабраць патрэбнай нам сумы».

Раней «Белсат» вёў трансляцыю 17 гадзінаў на дзень. З 10 верасня трансляцыю скарацілі да 9 гадзінаў у працоўныя дні. У выходныя працягласць праграмы засталася ранейшаю – 17 гадзінаў. Нягледзячы на скарачэнне часу трансляцыі «Белсату» з’явілася патрэба ў наступных сур’ёзных захадах эканоміі. Перастане выходзіць інфармацыйна-публіцыстычны блок у жывым эфіры, як цяпер.

Вытворчасць большасці публіцыстычных праграмаў, якія выходзяць у эфір у рамках блоку, будзе прыпыненая да канца года. Інфармацыйныя праграмы ў рамках блоку будуць выходзіць без вядоўцаў у студыі. У эфіры застануцца прэм’ерныя выданні шэрагу публіцыстычных праграмаў, фінансаваныя з грантавых крыніцаў.

«Белсат» запрашае глядзець пашыраныя забаўляльна-публіцыстычныя праграмы на каталіцкія Каляды, 31 снежня і Новы Год.

Агнешка Рамашэўская-Гузы, дырэктарка «Белсату», падкрэслівае: «У нас ужо ёсць планы прыцягнуць еўрапейскія сродкі ў наступным годзе. Магчыма, да гэтага ўрэшце далучыцца Еўразвяз, які пакуль не фінансаваў каналу «Белсат». Мы спадзяемся, што ЕЗ пачне гэта рабіць».

3 студзеня 2013 г. «Белсат» плануе вярнуцца да вытворчасці і трансляцыі інфармацыйных праграмаў у цяперашняй формуле, да штодзённай 9-гадзіннай трансляцыі ў працоўныя дні і 17 гадзінаў у суботы ды нядзелі.

Поўную версію інтэрв’ю з дырэктаркай “Белсату” пра змены ў трансляцыі вы можаце паглядзець у “Гарачым каментары“.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары