Барыс Штэрн: У канфлікце Ізраілю з сектарам Газа перамаглі мірныя людзі


Журналіст службы навінаў 9-га тэлеканалу Ізраілю, нарадзінец беларускай зямлі падзяліўся з “Белсатам” падрабязнасцямі апошняй ваеннай віхуры ў ягонай краіне.

Барыс Штэрн заўважыў, што канфлікт распачаў палестынскі бок. Не зусім праўдзівая, як падкрэсліў журналіст, інфармацыя, што “Хамас” адказаў абстрэлам Ізраілю, рэагуючы на забойства палестынскага падлетка. “Пачатак канфлікту – гэта падрыў “Хамасам” джыпа, калі быў паранены адзін з жаўнераў ізраільскай арміі”, – звярнуў увагу Штэрн.

Хто перамог пасля тыднёвага канфлікту?

Паводле журналіста, у канфлікце не перамог ні Ізраіль, ні сектар Газа: “Перамаглі тыя людзі, што апошнія 12 гадоў жывуць пад ракетамі на поўдні Ізраілю. Выйгралі і палестынцы, па якіх не страляе ізраільская авіяцыя, і ізраільскія жаўнеры, якія не ўвайшлі ў сектар Газа”.

{movie}Барыс Штэрн: У канфлікце выйгралі мірныя людзі|right|7696{/movie}На ягоную думку, дасягнутае ў сераду перамір’е – гэта толькі прамежкавы стан. Новы канфлікт – непазбежны.

“Вялікая праблема для палестынцаў, – адзначыў журналіст, – само існаванне ізраільскай дзяржавы. Лепш для іх было б, каб усе ізраільцы пайшлі ды ўтапіліся ў моры. Калі ж палестынцы хочуць весці перамовы, то мусяць змяніць свае погляды”, – мяркуе Штэрн.

Гутарка з Барысам Штэрнам прагучала ў апошняй праграме «Белсату» «ПраСвет». Цалкам яе можна паглядзець на нашым сайце ў раздзеле «Нашыя праграмы».

belsat.eu
https://youtu.be/L388VZO8_V4

Глядзі таксама
Каментары