Апытанне: свабода слова ў Беларусі


Сёння – Міжнародны дзень супраць беспакаранасці, дзень памяці пра падзеі на Філіпінах, дзе 23 лістапада 2009 года загінулі 32 журналісты.

Пра беспакаранасць міліцыі, чыноўнікаў дый уладаў ведаюць і беларускія журналісты. Затрыманні ды арышты для нашых калегаў сталіся звычайнаю рэччу. Таксама, як і канфіскацыя тэхнікі ці збіццё падчас вулічных акцыяў. У Беларусі журналісты праўдаю могуць пакрыўдзіць прэзідэнта і быць асуджаныя – гэтак адбылося з Паўлам Мажэйкам, Міколам Маркевічам і Віктарам Івашкевічам. Ужо другая справа чакае Андрэя Пачобута.

А што думаюць пра гэта тыя, для каго працуюць беларускія незалежныя медыі? “Белсат” запытаўся ў жыхароў Горадні, ці адчуваюць яны свабоду слова і выказвання ў нашай краіне.

Падрабязнасці ў відэаапытанні.

belsat.eu

Стужка навінаў