“Размова Жбанкова”: Шопінг па-беларуску


У сусветны Дзень адмовы ад пакупак Максім Жбанкоў гутарыць з рэкламнаю кансультанткаю Юліяй Ляшкевіч пра спажывецкія звычкі. Шопінг шмат для каго даўно ўжо не хобі, а спаборніцтва. Ці гэтак і ў Беларусі?

“Тут трэба размежаваць. Гарадское насельніцтва – так. Тыя, хто могуць самастойна зарабляць, – таксама. Чаму размяжоўваем? Бо ва ўсім свеце пенсіянеры – гэта дастаткова добрая мэтавая група. А ў нас, калі пенсіянер атрымлівае пенсію, то фактычна ягоны статус паніжаецца”, – кажа спадарыня Ляшкевіч. {movie}”Размова Жбанкова”: Шопінг па-беларуску|right|7691{/movie}

Да таго ж у Беларусі няма ўмоваў для шопінгу ў заходнім разуменні. Першы лепшы прыклад – сонечны ранішні дзень на рынку “Ждановічы”, дзе сэканд-хэнды не могуць змясціць усіх пакупнікоў. Але людзі ідуць туды не таму, што там значна танней, а таму, што там ёсць выбар.

Паводле адмыслоўцы, беларускі нацыянальны характар выдатна адлюстроўваецца падчас шопінгу. Гэта бачна паводле асартыменту вядомых марак, якія можна знайсці ў нашай краіне. Колеры і мадэлі розняцца адна ад адной практычна ў кожнай краіне.

“Мне падаецца, што мы больш выкшталцоныя, чымся масквічы, несумненна, больш радасныя за літоўцаў, менш крыклівыя за кіяўлянаў. То бок мы свае, мы іншыя”, – падкрэслівае Ляшкевіч.

belsat.eu

Стужка навінаў