Апазіцыя стварыла Каардынацыйны савет, які не мае лідараў


Ён будзе дамагацца вызвалення грамадзянаў, арыштаваных паводле палітычных матываў.

Дэкларацыю аб стварэнні Каардынацыйнага савету падпісалі 9 студзеня ў менскім офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП). У ёй ёсць словы пра тое, што савет будзе інфармаваць грамадзянаў Беларусі і міжнародную супольнасць пра сітуацыю ў краіне, дамагацца вяртання Беларусі на шлях законнасці і дэмакратыі, ствараць умовы для правядзення свабодных выбараў.

Пад дэкларацыяй падпісаліся прадстаўнікі АГП, Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, кампаніі “Гавары праўду!”, Руху “За Свабоду”, аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, палітык Аляксандр Казулін і інш.

Савет будзе дзейнічаць на сталай аснове. Кіраўнікоў у савета не будзе, бо, паводле прадстаўнік кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Віктара Івашкевіча, “сапраўдныя лідары цяпер знаходзяцца за кратамі”.

belsat.eu

Стужка навінаў