Пераслед: ад дробнай помсты да жорсткага збіцця


Сёння – Міжнародны дзень супраць беспакаранасці ў памяць пра падзеі на Філіпінах, дзе 23 лістапада 2009 года загінулі 32 журналісты. Як прадстаўнікам гэтае прафесіі працуецца ў Беларусі, распавядае фотарэпарцёр Уладзь Грыдзін.

Уладзю давялося напоўніцу спазнаць рэакцыю міліцыянтаў на працу журналістаў: ад дробнай помсты да жорсткага збіцця. Апошні раз яго затрымалі пасля адзначэння Дзядоў у Лошыцы: калі ён ужо з’язджаў дадому, яго спыніла ДАІ і абшукала аўтамабіль.

{movie}Уладзь Грыдзін у “Гарачым каментары”|right|7689{/movie}Найбольш складана выконваць свой службовы абавязак падчас вулічных акцыяў: журналістам не толькі перашкаджаюць працаваць, але ў іх могуць забраць тэхніку, а саміх нават кінуць за краты. Тут вельмі важная салідарнасць, як і ў выпадку з Антонам Сурапіным, што змясціў у сеціве здымкі славутых мядзведзікаў.

Ці ёсць сэнс змагацца з міліцыяй? Паводле Грыдзіна, звяртацца з скаргамі трэба, хоць кардынальна сітуацыі і не зменіш. Тым не менш, вінаватых могуць пакараць, хоць і не надаючы справе розгаласу. Грыдзін заўважыў, што ў часе акцыяў некаторыя сілавікі баяцца ўдарыць удзельнікаў і журналістаў.

belsat.eu

Стужка навінаў