Нямое кіно агучылі Пукст і “Rel1kt”. Агляд падзеяў культуры


Старыя беларускія фільмы жыўцом агучылі сучасныя музыкі – нашыя і замежныя – у межах праекту “Тузін.Немаўля”. Яго рыхтавалі 2 гады, арганізатары прапаноўвалі ўдзел у праекце многім музыкам. Але згадзіліся далёк не ўсе – агучка паўнаметражнага кіно – справа не з лёгкіх.{movie}Агляд падзеяў культуры (23.11.2012)|left|7687{/movie}

Музыкі з каманды “Рэл1кт” акампанавалі фільму “У агні народжаная” 1829-га года. У праекце ўзяў ўдзел гурт з Беластоку “Ilo&friends” – ён агучыў адзін з першых беларускіх фільмаў “Прастытутка”. А Сяргей Пукст з уласцівай яму імправізацыяй акампанаваў стужцы 27-га года “Кастусь Каліноўскі”.

Усе ўдзельнікі праекту адзначылі, што такога кшталту імпрэзы не разлічаныя на шырокую публіку, але кінагурманы напэўна ацэняць праект як належыць. Паказаныя стужкі – сапраўдныя кінарэліквіі, арганізатары спачатку шукалі іх у архівах, а пасля яшчэ і рэстаўравалі.

Арганізатары праекту – Tuzin.fm – плануюць працягваць працу з нямым кіно і, магчыма, нават правесці прысвечаны яму фестываль.

Іншыя тэмы: у Кітай прывезлі працы майстроў эпохі Рэнесансу. У ЗША адсвяткавалі Дзень падзякі.

belsat.eu

Стужка навінаў