Стопмэн з Магілёва: Мяне ставяць у прыклад, кожны б хацеў быць на маім месцы


https://youtu.be/G3hsXXLA5z4
У Магілёўскай вобласці актывізавалася дзейнасць стопмэнаў, якія назіраюць за бяспекаю на дарогах.

Паводле афіцыйных звестак, у Магілёўскай вобласці на гэты момант дзее больш за 230 атрадаў стопмэнаў, якія дзяжураць ля школаў: назіраюць за рухам школьнікаў праз дарогу і правяраюць у тых наяўнасць флікераў. У Магілёве большасць стопмэнаў – самі школьнікі.

Адмыслова для дзяжурстваў вучні добраахвотна, як яны самі падкрэсліваюць, застаюцца амаль кожны дзень пасля ўрокаў, каб вывучаць правілы дарожнага руху. Праўда, ці не адзіны сродак рэагавання пры парушэнні правілаў – папярэджанне. «Мы пальцам толькі памахаем – і ўсё», – кажа адзін з магілёўскіх стопмэнаў. «Мы запісваем, а потым тэлефануем бацькам парушальніка, папярэджваем», – дадаў адзін з ягоных калегаў.

{movie}Магілёўскія школьнікі пра стопмэнаў|right|7677{/movie}Вучні падкрэсліваюць, што іхнае дзяжурства ў якасці стопмэнаў спрыяе станоўчай характарыстыцы з боку настаўнікаў. «Нас заахвочваюць іншым стаўленнем. Заклікаюць браць з нас прыклад. Усе ў класе і школе хацелі б быць на маім месцы», – заўважыў магілёўскі стопмэн.

Аднак не кожны з вучняў магілёўскай школы змог адказаць, у чым сутнасць стопмэнства. Гэтак, адзін са школьнікаў патлумачыў, што ягонае заданне – стаяць у прызначаным месцы.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары