Уладзімір Мацкевіч: Іспанія і Партугалія супраць санкцыяў, бо памятаюць дыктатуру


Італія ж абараняе Беларусь, бо мае добры бізнэс, тлумачыць палітолаг.

Палітолаг Уладзімір Мацкевіч падкрэслівае, што на сённяшні дзень у Еўропе няма еднасці адносна беларускай палітыкі. “Нават тыя, хто нібыта рашуча выступае за санкцыі, насамрэч маюць на ўвазе больш сімвалічныя санкцыі, а не сапраўдныя, бо ўсе разумеюць, што санкцыямі Беларусь можна ўвесці толькі ў далейшую ізаляцыю і тым самым даць магчымасць Расеі ўплываць на сітуацыю”, – тлумачыць палітолаг.

Паводле эксперта, гэта можна назваць рацыянальнай прычынай таго, то Італія выступіла супраць санкцыяз у дачыненнні да Беларусі. Прычына нумар два: паміж дзюма краінамі склаліся шчыльныя эканамічныя дачыненні. “Прычым адбываюцца яны, хутчэй, па нейкіх шэрых схемах і датычаць найперш малога і сярэдняга бізнэсу, а таму не адлюстроўваюцца ў асноўных паказчыках. Прадпрымальнікі, звязаныя з кланам Берлусконі, вельмі добра працуюць у Беларусі і лабіруюць “мягкую пазіцыю” Італіі у адносінах да нашай краіны”, – мяркуе эксперт.

Разуменне таго, што санкцыямі дэмакратыю не пабудуеш, ёсць у Іспаніі і Партугаліі, якія яшчэ ў 1960-70-я гг. самі пакутвалі ад дыктатуры. Але ў любым выпадку, зазначае Уладзімір Мацкевіч, сёння не варта чакаць ад Еўропы рашучых дзеянняў. За такі кароткі час яна не можа выпрацаваць адносна Беларусі новую дактрыну, якая б, з аднога боку, аказвала ціск на ўладу, з іншага – падтрымлівала дэмакратычную апазіцыю.

“На сённяшні дзень відавочна, што ўсе старыя падыходы не спрацавалі, а новых няма. Таму любыя рашучыя дзеянні сёння – небяспечныя, можна нарабіць яшчэ болей памылак. Хуткіх зменаў чакаць не варта: трэба разумець, што палітыка робіцца не на эмоцыях, а на прагматызме”, – сказаў палітолаг.

belsat.eu

Стужка навінаў