Сяргей Балыкін: Чаму бароняць вытворчасць «чарнілаў»?


{movie}Сяргей Балыкін: Барацьба за “чарніла”|left|7674{/movie}«Пладова-ягадныя віна, усе гэтыя «Крыжачкі», «Букеты» і «Позняе каханне» ды іншыя – калі можна так сказаць – алкагольныя напоі, былі дастаткова выгадныя для сельгаспрадпрыемстваў, калгасаў і створаных на іх базе вінаробных перапрацоўчых заводаў. Гэта дазваляла пры адносна невялікіх выдатках мець някепскую рэнтабельнасць і прадукцыю, што карыстаецца стабільным попытам», – заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу «Белсат» старшыня Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Сяргей Балыкін.

Барацьба на самым версе

Спроба ўладаў Менску забараніць продаж мацаваных пладова-ягадных напояў нечакана сутыкнулася з праціўнікам у асобе кіраўніка дзяржавы. Чыноўнікі з Менгарвыканкаму абачліва вырашылі адступіць.

Сяргей Балыкін мяркуе, што цяпер на ўзроўні міністэрстваў ідзе барацьба за магчымасць вырабляць і свабодна гандляваць таннымі пладова-ягаднымі вінамі. «Відавочна, існуе нейкая кланавая барацьба. Бо сапраўды для пэўнай колькасці сельгаспрадпрыемстваў вытворчасць такіх напояў ёсць крыніцаю даволі вялікіх паступленняў», – заўважае эксперт.

Паводле Сяргея Балыкіна, ва ўладзе цяпер няма адзінага меркавання адносна вытворчасці і продажу пладова-ягадных вінаў. А таму, мяркуе эксперт, лёс гэтых напояў у Беларусі яшчэ не вырашаны. «Гэта падтрымлівала нашую неэфектыўную сельскую гаспадарку, але – шляхам спойвання насельніцтва», – падкрэсліў суразмоўца.

Чаму беларусы п’юць «чарніла»?

{movie}Сяргей Балыкін: Беларусы могуць перайсці і на “тэхвадкасці”|right|7673{/movie}Сяргей Балыкін упэўнены, што праблема масавага спажывання таннага віна не толькі эканамічная, але і сацыяльная. «Пытанне – што першаснае? Ці беларусы п’юць таму, што ёсць даступнае і таннае нізкаякаснае пойла, ці ўсё ж попыт на гэтае пойла існуе праз тое, што людзі п’юць ад безвыходнасці?» – падкрэсліў ён.

«Пладова-ягадная ды яблычная прадукцыя з паўзгнілай садавіны, гэткія «мацаваныя кампоты» назваць якаснаю прадукцыяй нельга. Спажываць гэтыя прадукты не варта, але калі забараніць іх спажыванне, то не выключана, што беларусы пачнуць ужываць іншыя алкагольныя напоі, – гаворыць Балыкін. – Можа, пяройдуць на самагон, можа, нават на тэхнічныя вадкасці кшталту амывальнікаў для шкла, сродкаў для чысткі вокнаў ды іншых рэчываў з утрыманнем алкаголю».

belsat.eu

Стужка навінаў