«Размова Жбанкова»: мова музыку не ратуе


Ёсць музыка дзяржаўная, ёсць музыка змагарская, а ёсць музыка незалежная. Максім Жбанкоў гутарыць з Сяргеем Пукстам пра лёс творчай беларускай свабоды.

Што значыць сапраўды незалежная музыка? Сяргей Пукст прызнаецца, што ўсё болей людзей ягоную творчасць незалежнаю не лічыць.

«Пытанне незалежнасці – гэта, магчыма, збыт гучнае акрэсленне. Незалежны музыка – гэта той, хто ўсё робіць сам, без прамоўтара і PR-нікаў. Шмат хто, вядома, дапамагаў мне, але пытанне маёй ідэі, пытанне таго, што я ствараю, ёсць толькі маім», – кажа Пуст.

Калі кажуць пра беларускую незалежную музыку, то звычайна маецца на ўвазе нейкая апазіцыйная альтэрнатыва дзяржаўным «зоркам». І хоць, паводле выканаўцы, гэткая канфрантацыя для незалежнага музыкі неабходная, гэта не музычнае пытанне. Таксама, як не музычнае і пытанне мовы.

«Вельмі часта нейкі гурт, не згодны з існым станам рэчаў у краіне, можа граць такую ж банальную музыку, як і цалкам прапрэзідэнцкі. То бок мова не ратуе», – упэўнены Сяргей Пукст.

belsat.eu

Стужка навінаў