Л. Заіка: Не захоўвайце ў беларускіх банках больш за $ 500


https://youtu.be/T16Xg5-e2II
Нацыянальны банк прапаноўвае юрыдычна забараніць плату наяўнымі за паслугі ці тавары, кошт якіх перавышае 100 базавых велічыняў. Можна будзе плаціць толькі безнаяўнымі грашыма. Ці нас чакае яшчэ большы фінансавы кантроль?

Госць «Гарачага каментара» эканаміст Леанід Заіка мяркуе, што пашырэнне безнаяўнага разліку, хай сабе і на загад зверху, – цалкам пазітыўная тэндэнцыя: «Гэта больш зручна і для насельніцтва, і для банкаў, і для нацыянальнай эканомікі ў шырэйшым маштабе». Паводле адмыслоўца, ужо ў найбліжэйшай будучыні 90 % усіх разлікаў будзе адбывацца электроннымі грашыма.

{movie}Леанід Заіка ў “Гарачым каментары”|right|7670{/movie}Адзіная праблема, паводле спадара Заікі, – абарона інфармацыі ды надзейнасць змешчаных у банк сродкаў. У гэтых пытаннях беларускія банкі не карыстаюцца даверам. Эканаміст не раіць захоўваць вялікія сумы грошай: «500 долараў – максімум, што можна цяпер пакласці ў банк».

На думку эканаміста, усе салідныя крамы, у тым ліку і за мяжою, аддаюць перавагу безнаяўнаму разліку, бо ў такім выпадку аперацыі празрыстыя. «Лічыцца, што там, дзе гатоўка, – там крымінал», – заўважае спадар Заіка. Буйныя крамы за мяжою могуць нават адмовіцца прымаць вялікую суму наяўнымі.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары