Багданкевіч: Безнаяўны разлік патрэбны, каб сачыць за людзьмі


Экс-старшыня Нацыянальнага банку Станіслаў Багданкевіч каментуе ініцыятыву галоўнага банку краіны заканадаўча ўвесці магчымасць безнаяўнай аплаты набыткаў і паслугаў на суму, большаю за 100 базавых велічыняў (каля € 1000).{movie}Багданкевіч: Навошта закон пра безнаяўны разлік? |left|7659{/movie}

«У цывілізаваным свеце большасць разлікаў адбываецца безнаяўна. Але для гэтага не трэба адміністрацыйнага ўмяшання. Калі так будзе плаціць сапраўды зручней, людзі самі пяройдуць на такі від аплаты», – мяркуе Станіслаў Багданкевіч.

Сам ён не прыхільнік адміністравання ў гэтай сферы: «Гэта могуць выкарыстоўваць для нагляду за грамадзянінам з боку дзяржавы. Па-другое, не ўсюды ёсць магчымасць плаціць пластыкаваю карткаю».

belsat.eu

Стужка навінаў