Упершыню паказалі гардэроб Фрыды Калё. Агляд падзеяў культуры


Ейнае імя стала легендаю, яе вобраз – адным з сімвалаў Мексікі, ну а карціны – прызнанымі шэдэўрамі. Але гэтым разам увагу прыцягнулі не творы, а гардэроб Фрыда Калё – такі ж яркі, як і яе палотны. Калекцыя строяў адной з самых яркіх жанчын мінулага стагоддзя ўпершыню пабачыла свет на выставе ў Мехіка.

Выпадковых рэчаў у гэтым гардэробе не было – Фрыда Калё старанна падбірала кожную дэталь. У маладосці мастачка перанесла страшную аварыю, зламала хрыбетнік і таз. Таму Калё насіла шмат гарсэтаў. А шырокія і даўгія спадніцы – гэта імкненне схаваць скалечаную ў выніку хваробы нагу.

СІРСЭ ЭНЭСТРОСА, КУРАТАРКА ВЫСТАВЫ:
„Ва ўборы тыпу “тэгўана” дэкаратыўныя элементы размешчаныя наверсе. Галаўныя ўборы і завушніцы, ніжэй шмат ювелірных вырабаў і даўгія спадніцы. Гэта канцэнтруе ўвагу на верхняй частцы. Сядзіць яна ці стаіць, вы гледзіце на тулава, гэта адцягвае ўвагу ад ног і пашкоджанага цела”.

Асаблівую ўвагу мастачка надавала колерам. Як відаць, перавагу яркай палітры яна аддавала не толькі пры маляванні.

{movie}Агляд падзеяў культуры (22.11.2012|right|7658{/movie}СІРСЭ ЭНЭСТРОСА, КУРАТАРКА ВЫСТАВЫ:
„Фрыда Калё моцна апераджала свой час. Яна была надта авангардная. Людзі ўбачаць, што яна насіла, і скажуць, што яе боты можна насіць і сёння, тое самае – і яе завушніцы”.

Цікава, што гардэроб Фрыды Калё раней не выстаўлялі – Д’ега Рывэра, ейны муж, забараніў паказваць адзенне Фрыды цягам паўстагоддзя пасля яе смерці.

Іншыя тэмы: Чарговую версію Ганґнам Стайлу запісаў мастак і скульптар індыйскага паходжання Аніш Капур. Агляд кінапрэм’ераў.

belsat.eu

Стужка навінаў