Спыніў машыну... рукою!


Як расейскія аўтааматары змагаюцца з галалёдам на дарогах.

Уладзівасток засыпаны снегам, а некаторыя расейскія кіроўцы дагэтуль не змянілі гуму на зімовую. На дарогах гэта можна прывесці да трагедыі, але ў відэароліку, што з’явіўся на «YouTube», удалося пазбегчы ДТЗ.

Малады мужчына… рукамі спыніў аўта, што вось-вось сутыкнулася б з іншым аўтамабілем. Аўтар у апісанні да роліку іранічна піша, што відэа – з «Клубу аматараў летняй гумы».

belsat.eu

Стужка навінаў