Нацбанк хоча абмежаваць пакупкі за наяўныя


Нацбанк прапаноўвае заканадаўча ўвесці безнаяўную аплату закупаў і паслугаў коштам большым за 100 баз. вел. (каля 1000 еўраў). Пра гэтую ініцыятыву паведаміў намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банку Беларусі Сяргей Дубкоў, перадае «БелТА».

«Напрыклад, у Італіі ўведзеная забарона на аплату наяўнымі пакупак на суму, якая перавышае 1000 еўраў, у Грэцыі – на суму больш за 1500 еўраў, у Францыі – на суму больш за 3000 еўраў», – цытуе чыноўніка інфармацыйнае агенцтва.

Гэтыя ды іншыя прапановы плануецца замацаваць заканадаўча, што дасць магчымасць стварыць умовы для ажыццяўлення разлікаў у сферы раздробнага гандлю і паслугаў пераважна ў безнаяўнай форме, адзначыў Сяргей Дубкоў.

belsat.eu

Стужка навінаў