Андрэй Бандарэнка: Ёсць людзі, гатовыя распавесці пра катаванні


Паводле праваабаронцы, беспакаранасць дае міліцыянтам магчымасць пры дапамозе катаванняў атрымліваць «патрэбныя» паказанні і «раскрываць» такім чынам некаторыя крымінальныя справы.

Справа Сарочыка

Васіль Сарочык сцявряджае што яго катавалі ў пастарунку.Васіль Сарочык сцявряджае што яго катавалі ў пастарунку.Вартаўніка аўтастаянкі катавалі ў Ленінскім РУУС Менску цягам 6 гадзінаў – пра гэта пацярпелы распавёў праваабаронцам. Ягоны аповед, заняты на відэа, змешчаны на сайце інфармацыйна-асветніцкай установы «Платформа». Васіль Сарочык гаворыць, што міліцыянты змушалі яго ўзяць на сябе віну за крадзеж надмагільных плітаў.

Як сцвярджае Сарочык, яго білі нагамі і дубінкамі па галаве і целе, да збівання перыядычна падключаліся іншыя працаўнікі РУУС, асобы якіх высветліць пакуль не ўдалося. Катаванні суправаджаліся нецэнзурнаю лаянкай і пагрозамі забойства. Калі пажылы чалавек губляў прытомнасць, яго аблівалі халоднаю вадою, каб ён апрытомнеў. Пазней збіты мужчына звярнуўся ў пракуратуру і да праваабаронцаў.

{movie}Андрэй Бандарэнка: Ёсць людзі, гатовыя распавесці пра здзекі|left|7644{/movie}«Сітуацыі, падобныя на збіццё Васіля Сарочыка, у Беларусі вельмі распаўсюджаныя. Учынак Сарочыка – гэта ўчынак моцнага чалавека, бо шмат хто пасля таго, як іх запалохваюць у міліцыі ці ў месцах пазбаўлення волі, не гавораць пра гэта», – падкрэслівае Андрэй Бандарэнка.

«Тое, што чалавека так жорстка і цынічна збівалі, можа сведчыць, што гэта не адзінкавы выпадак. Мы бачым водгукі на нашым сайце, што гэта вельмі распаўсюджана і шмат хто гатовы распавесці пра тое, што адбывалася з імі ці іхнімі сваякамі», – дадаў праваабаронца.

Што штурхае міліцыянтаў на катаванне?

{movie}Андрэй Банадрэнка: Што штурхае міліцыянтаў да катаванняў?|right|7645{/movie}Паводле Андрэя Бандарэнкі, існуе некалькі фактараў, якія могуць спрыяць катаванням у пастарунках міліцыі. «Першае – гэта складанасць даказвання таго, што катаванні мелі месца, па-другое, пракуратура – фактычна фармалізаваны орган у Беларусі і мае шчыльныя сувязі з працаўнікамі міліцыі ды вельмі часта становіцца на бок міліцынтаў. Трэцяе – гэта ўсёдазволенасць і закрытасць сілавых установаў, калі шырокім слаям грамадскасці немагчыма даведацца пра тое, што там адбываецца», – мяркуе праваабаронца.

belsat.eu
https://youtu.be/iELvwLhMays
https://youtu.be/-EJuZbe844Q

Глядзі таксама
Каментары