«Размова Жбанкова»: Як вітаюцца беларусы?


{movie}«Размова Жбанкова»: Як вітаюцца беларусы?|left|7642{/movie}Што азначае слова «чалан» і хто ў Беларусі размаўляе па-беларуску? Прыклады неалагізмаў падае ў «Размове» з Максімам Жбанковым мовазнавец Зміцер Саўка.

Як вітаюцца і звяртаюцца адзін да аднаго беларусы? Звароты «таварыш» і «спадар» выкарыстоўваюцца рэдка, часцей можна пачуць «мужчына» і «жанчына».

«Гэтыя звароты ў нас прыжыліся з адной простай прычыны: усе астатнія звароты былі забароненыя. Адзіны незабаронены зварот «таварыш» – звярніце ўвагу: ён увогуле «ўнісэкс», не мае ніякіх прыкметаў традыцыйных зваротаў. Бо традыцыйныя звароты – гэта «спадар» і «спадарыня» або «містэр» і «місіс», – гаворыць Зміцер Саўка. – Апроч таго, я спадзяюся, што зварот «таварыш» нам больш не будуць навязваць і беларускі народ сам выбера сабе форму звароту».

Чаму зварот «спадар» не выкарыстоўваецца шырока ў штодзённай мове беларусаў? І ці мае ён шанец выцесніць зварот «мужчына» ці «малады чалавек»? Глядзіце «Размову Жбанкова» са Змітром Саўкам!

belsat.eu

Стужка навінаў