У Парыжы адкрылася найбуйнейшая за 30 гадоў выстава Сальвадора Далі


Ахвотных бліжэй пазнаёміцца з творчасцю эксцэнтрычнага іспанца хоць адбаўляй. Выстава налічвае каля 200 працаў сюррэаліста, сярод іх карціны, скульптуры і відэа-інсталяцыі. Экспанаты, аднак, не здольныя адкрыць усе таямніцы адной з самых загадкавых душаў 20-га стагоддзя. Колішняя муза Далі распавядае, што сапраўдны Сальвадор быў не такім, якім здаваўся.

АМЭНДА ЛІР, СПЯВАЧКА:
„Ён быў падобны на вар’ята, але ён быў неверагодна дысцыплінаваным чалавекам. Ён піў толькі ваду. Звяртаў увагу на тое, што еў, і штодня клаўся падрамаць пасля абеду. Ён пісаў штодня ў адзін і той жа час, з 3-й да 5-й гадзіны”.

Асноўная мэта выставы – параўнаць творчаць маладога Далі з познім перыядам, калі мастак адкрыў для сябе магчымасці новай эпохі, якіх сапраўдны творца не можа не выкарыстаць. {movie}Агляд падзеяў культуры (21.11.2012)|right|7640{/movie}

ЖАН-МІШЭЛЬ БУУР, КУРАТАР ВЫСТАВЫ:
„Экспазіцыя паказвае, што перш за ўсё ён быў мастаком. Выстава ўключае 120 карцінаў. Далі сапраўды рана зразумеў, што 20-е стагоддзе – век не толькі жывапісу, што не трэба абмяжоўваць сябе ім”.

Ажыятаж да выставы параўнальны з экспазіцыяй 79-га года. Тады пабачыць працы сюррэаліста штодня прыходзілі па 8 тысячаў чалавек.

Іншыя тэмы: у Менску паказалі вынікі пленэру па кераміцы „Арт-жыжаль”. Японскі дызайнер Масакадзу Танака стварыў ялінку за $4,3 млн.

belsat.eu

Стужка навінаў