Два вязні «амерыканкі» выйшлі на волю


Кіраўніка Менскай арганізацыі АГП Анатоля Паўлава і ягонага намесніка Алега Корбана адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

Алег Корбан гаворыць, што не ведае,што сталася прычынай ягонага вызвалення. “Ніякіх лістоў Лукашэнку я не пісаў, інтэрв’ю БТ не даваў”, – паведаміў актывіст “Нашай Ніве”. Сваякі Паўлава гавораць, што экс-прарэктар БДУ не будзе кантактаваць з прэсаю да заканчэння следства.

Алег Корбан і Анатоль Паўлаў уваходзілі ў ініцыятыўную групу кандыдата на прэзідэнцтва ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслава Раманчука. Алега Корбана затрымалі адразу ж пасля акцыі пратэсту, да Анатоля Паўлава прыйшлі дамоў а 7-й раніцы 20 снежня.

Актывісты АГП праходзяць абвінавачванымі па справе аб масавых закалотах 19 снежня і перад вызваленнем яны далі падпіску аб нераскрыцці таямніцы следства. Між тым, Менскі гарадскі суд адмовіў змяніць меру стрымання лідару АГП Анатолю Лябедзьку, які па-ранейшаму застаецца ў СІЗА КДБ. Кандыдат на прэзідэнцтва ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук днямі вярнуўся з Еўропы, дзе ён “здымаў напружанне, што назапасілася за апошні час”.

belsat.eu

Стужка навінаў