Тэракт у Тэль-Авіве – 10 параненых


Выбух адбыўся ў аўтобусе ў сталіцы Ізраілю. Паводле мясцовых ратаўнічых службаў, пацярпелі 10 чалавек, тры з іх сур’ёзна параненыя.

Як паведамляюць журналісты «Reuters» з сектару Газа, сабраныя каля мячэці вернікі сустрэлі інфармацыю аб тэракце радасцю. Апошні тэракт у Тэль-Авіве адбыўся ў 2006 г. Ён быў значна больш трагічны – загінулі 11 чалавек.

Тым часам выглядае на тое, што палестынска-ізраільскія мірныя перамовы зайшлі ў тупік. «Хамас» патрабуе, каб менавіта Ізраіль зрабіў першы крок і бестэрмінова адкрыў праходы з Палестыны ў сектар Газа. У сваю чаргу ізраільскі бок кажа пра магчымасць перамоваў толькі пасля спынення ракетных удараў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары