Беларускія турмы: суддзі «загружаюць», амністыі – «разгружаюць»


https://youtu.be/91TDonRvw0k
https://youtu.be/U0-pLv72sRk
{movie}Тамара Сідарэнка: Навошта патрэбныя рэгулярныя амністыі?|left|7614{/movie}Чаму беларускія суддзі рэдка выкарыстоўваюць альтэрнатыўныя зняволенню меры пакарання? Навошта дзяржава сістэматычна абвяшчае амністыі? Былая адвакатка Уладзіміра Някляева мяркуе, што ў Беларусі не цэняць свабоды.

Амністыя як спосаб «разгрузіць» вязніцы

Больш за 2,5 тыс. чалавек выйдуць на свабоду раней дзякуючы сёлетняй амністыі. Яшчэ больш як 5 тыс. асуджаных скарацілі тэрмін зняволення на год. Былая адвакатка Тамара Сідарэнка зазначае, што ў Беларусі амністыі праводзяцца сістэматычна.

«Напэўна, не сакрэт, што амністыя прымяняецца не таму, што дзяржава хоча некаторых асобаў памілаваць ды стварыць такую абстаноўку, каб людзі імкнуліся выправіцца, а проста дзеля таго, каб «разгрузіць» частку папраўчых установаў. Бо ўмовы ўтрымання нашых асуджаных далёкія ад мінімальных стандартаў», – гаворыць Тамара Сідарэнка.

Юрыстка канстатуе, што шмат у якіх артыкулах Крымінальнага кодэксу за няцяжкія злачынствы прадугледжваецца пакаранне, альтэрнатыўнае зняволенню. Аднак, на думку Тамары Сідарэнкі, суды недастаткова часта выкарыстоўваюць такія палажэнні.

«Калі б суды падыходзілі больш узважана да прымянення пакарання, звязанага з пазбаўленнем волі, то патрэбы ў амністыі не было б», – падкрэсліла юрыстка.

Суд строгі. Ці справядлівы?

Чаму беларускія суддзі часта ў якасці пакарання выбіраюць менавіта пазбаўленне волі?

{movie}Тамара Сідарэнка: Суддзі “завышаюць планку” выракаў|right|7615{/movie}«Прычынаў можа быць шмат, мы можам зазірнуць і ў гісторыю, калі чалавечае жыццё, чалавечая свабода належным чынам не цанілася, – гаворыць Тамара Сідарэнка. – Калі ўзгадаем, што ў СССР асуджалі паводле палітычных артыкулаў ды іншых на 25–30 гадоў (па сутнасці, на ўсё жыццё), то мы разумеем: панятак «свабода» не прыжываецца ў нашай дзяржаве ў такім выглядзе, у якім мусіць быць».

Дакладных лічбаў, колькі ў Беларусі зняволеных, прадстаўнікі дзяржаўных органаў не агучваюць. У папраўчыя ўстановы не дапускаюць незалежных праваабаронцаў, аднак пра галоўныя хібы ўтрымання ў беларускіх вязніцах вядома: гэта «перанаселенасць», нізкая якасць харчавання, нізкі ўзровень медычнай дапамогі.

Даведка «Белсату»
Тамара Сідарэнка займалася адвакацкаю дзейнасцю з 1978 г., была неаднаразова ўзнагароджаная за прафесіяналізм. У 2008 г. пачала бараніць «палітычных» – Андрэя Кіма ў «справе чатырнаццаці», экс-кандыдатаў на прэзідэнта Уладзіміра Някляева ды Алеся Міхалевіча ў 2010 г. Міністэрства юстыцыі пазбавіла Тамару Сідарэнку ліцэнзіі на адвакацкую дзейнасць пасля ейнага інтэрв’ю, у якім яна паведаміла, што яе некалькі дзён не пускаюць да падабароннага Уладзіміра Някляева, калі той утрымліваўся ў ізалятары КДБ.

Апошняя апублікаваная статыстка аб працы беларускіх судоў датычыць 2011 г. Тады паводле артыкулаў Крымінальнага кодэксу было асуджана амаль 55 тыс. чалавек, апраўдана – 382 чалавекі. З ліку асуджаных амаль 25 тыс. пакараныя арыштам, абмежаваннем волі з накіраваннем у папраўчыя ўстановы або пазбаўленыя свабоды.

«Няма гнуткасці. Здаўна існуе такое меркаванне, што калі ты прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, значыць ты, відаць, паступіў аб’ектыўна і слушна. І ніхто цябе не папракне. Вось суддзі і спрабуюць часам падняць планку пакарання, каб прэтэнзіяў да іх асабліва не было і каб вырак не адмянілі з-за яго мяккасці, бо гэта для суддзі «мінус» у працы», – гаворыць Тамара Сідарэнка.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары