Мытнікі знайшлі 100 000 еўраў, схаваныя ў вядры


200 купюр па 500 еўра знайшлі працаўнікі берасцейскай мытні ў вядры ў душавым аддзяленні купэ цягніка Масква – Парыж.

42-гадовы пасажыр купэ вусна задэклараваў 1700 еўраў, заявіўшы, што 100 000 еўраў яму не належаць.

Валюта сканфіскаваная як безгаспадарчая да рашэння суда.

Берасцейская мытня цяпер ладзіць праверку паводле прыкметаў правапарушэння, прадугледжанага ч. 2 арт. 14.5 КоАП (недэклараванне).

belsat.eu

Стужка навінаў