Спецназаўцы злавілі ў Менску воўка


Увечары 19 лістапада працаўнікі менскага спецназу злавілі ваўка, які тэрарызаваў усе мінулыя выходныя жыхароў сталічнай вуліцы Панамарова.

Як паведаміла прэс-афіцэр Першамайскага РУУС Менску Вольга Куцько, драпежнік прыходзіў з размешчанага паблізу ляснога масіву, і людзі апасаліся выходзіць са сваіх дамоў. Злавіць звера працаўнікі Менскай лесапаркавай гаспадаркі не змаглі, бо воўк адразу ўцякаў у лес.

Злоўленага звера перадалі лесапаркавай гаспадарцы. Яму зробяць аналізы на шаленства.

belsat.eu

Стужка навінаў