«Гарачы каментар»: Чаму ў Беларусі нізкая нараджальнасць?


Чаму беларусаў з кожным годам становіцца менш і што рабіць, каб нараджалася больш дзяцей, разважае ў «Гарачым каментары» доктар сацыялагічных навук Людміла Шахоцька.{movie}Людміла Шахоцька ў “Гарачым каментары”|left|7594{/movie}

Навукоўца падкрэсліла, што ў нашай краіне з 1993 года няўхільна змяншаецца колькасць насельніцтва. Сацыёлаг тлумачыць гэта тым, што ў 1990-ыя нарадзілася мала дзяўчат, якія цяпер маглі зрабіцца маткамі.

«У 90-х гадах эканамічная сітуацыя была такою, што сем’і не маглі дазволіць сабе вялікай колькасці нашчадкаў», – патлумачыла спадарыня Шахоцька.

Доктар сацыялагічных навук заўважае, што эканамічныя чыннікі заўсёды важныя пры планаванні бацькамі колькасці дзяцей. Нельга не зважаць і на сучасныя стэрэатыпы. «Склалася адпаведнае меркаванне пра сям’ю, на падставе якога людзі не хочуць мець дзяцей. Трэба ствараць умовы, каб можна было спакойна выхоўваць дзяцей», – сцвярджае госця «Белсату».

Сацыёлаг лічыць, што дзяржава мусіць таксама паклапаціцца, каб кожны працоўны быў у стане забяспечыць нашчадкаў усім неабходным. «Трэба зрабіць так, каб кожны, хто працуе, не быў маламаёмасны», – адзначыла спецыялістка.

belsat.eu

Стужка навінаў