Масква ўзгадала Ларысу Геніюш. Агляд падзеяў культуры


“Знаёмцеся, Беларусь!” – праект пад такою назваю праходзіць у Маскве. У яго межах масквічы і беларусы, якія жывуць у расейскай сталіцы, узгадалі творчасць Ларысы Геніюш. {movie}Агляд падзеяў культуры (19.11.2012)|left|7584{/movie}

Удзельнікі вечарыны чыталі вершы Ларысы Геніюш з розных гадоў, арганізатарка імпрэзы – Ірына Капчынская – распавядала пра жыццё беларускай паэткі. Гаворка вялася і пра тое, што ў Расеі імя Геніюш не вельмі вядомае, бо ейныя вершы мала перакладаліся.

ІРЫНА КАПЧЫНСКАЯ, АРГАНІЗАТАРКА ІМПРЭЗЫ:
«Не так проста ў Расеі, у Маскве даведацца пра ейныя вершы, дакладна зразумець ейныя думкі і ўбачыць, што гэта не проста значнасць культуры аднаго нашага беларускага народу».

Абстрактнымі разважаннямі не скончылася: удзельнікі вечарыны вырашылі супольнымі намаганнямі паспрыяць выданню прынамсі часткі ейнай літаратурнай спадчыны.

АЛЯКСЕЙ КАЎКА, ЛІТАРАТУРАЗНАВЕЦ:
«Творчая расколіна, якая прайшла праз сэрца Ларысы Геніюш, вартая таго, каб пра гэта ведаў свет шырэйшы. Палякі будуць выдаваць «Споведзь», а чым жа рускія браты не вартыя, каб прачытаць гэтую кнігу?»

У межах праекту “Знаёмцеся, Беларусь!” расейцы таксама спазнаюць музычную спадчыну нашай краіны, а таксама наведваюць нашыя славутасці падчас экскурсіяў.

Іншыя тэмы: Джастына Бібэра назвалі артыстам года ў Амерыцы. Жыхар М’янмы ўсю ноч маляваў графіці да прыезду Барака Оўбамы.

belsat.eu

Стужка навінаў