Як спыніць агрэсію футбольных фанатаў?


Толькі за мінулую суботу адбыліся два жорсткія інцыдэнты. У Смалявічах фанаты не існага ўжо «Партызана» напалі на заўзятараў менскага «Дынама». А ў сталіцы Расеі на матчы з маскоўскім «Дынама» прыхільніца піцерскага «Зеніту» кінула ў брамніка падпаленую петарду.{movie}”Гарачы каментар”: як змагацца з футбольнымі фанатамі? |left|7583{/movie}

Спартовы аглядальнік Аляксандр Пуціла лічыць, што змагацца з дзікімі паводзінамі фанатаў дапаможа толькі ўвядзенне крымінальнай адказнасці. У Расеі, паводле яго, ужо разглядаюць такую магчымасць. Розныя метады выкарыстоўваюць у Еўропе; напрыклад, у Брытаніі існуе «чорны спіс» тых, хто «засвяціўся» кепскімі паводзінамі падчас або пасля футбольных матчаў. У Італіі свой спосаб: там квіткі прадаюць толькі пры наяўнасці пашпарта.

belsat.eu

Стужка навінаў