Чаго чакаць ад новага старшыні Саюза палякаў?


На з’ездзе не прызнанага ўладамі Саюзу палякаў 18 лістапада абралі новага кіраўніка. Ім стаў віцэ-старшыня Мечыслаў Яскевіч.

{movie}Андрэй Пачобут пра новага старшыню Саюза палякаў|left|7581{/movie}За ягоную суперніцу, Анджэліку Арэхву, якая пераабіралася на другі тэрмін, прагаласавалі 105 асобаў. Новаабраны старшыня здабыў усяго на сем галасоў болей. Паводле сябры Саюзу палякаў, журналіста Андрэя Пачобута, вынікі галасавання сведчаць пра тое, што ў арганізацыі ёсць канкурэнцыя. І гэта, на ягоную думку, вельмі добра.

Пачобут падкрэсліў, што на з’езд у Горадню прыехалі дэлегаты з 80 аддзелаў арганізацыі, у тым ліку з аддаленых куткоў Беларусі, напрыклад, з Добрушскага раёну. Гэта, як і змена кіраўніцтва, сведчыць пра тое, што СПБ – «жывая структура». На думку журналіста, падзеі 2005 года, калі Саюз палякаў раскалоўся на незалежны і залежны ад уладаў, «ачысцілі арганізацыю».

Мечыслаў Яскевіч заўважае, што пра афіцыйны СПБ кажуць так: «У тым доме [збудаваная за польскія грошы сядзіба ў Горадні, якую ўлады аддалі «свайму» СПБ, – «Белсат»] цёмна, і нічога там не адбываецца, калі ўлады не зарганізуюць».

Новы старшыня збіраецца пашыраць практыку навучання польскай мове ў Беларусі ды разбудоўваць арганізацыйныя структуры. Генеральны курс Саюзу палякаў, мяркуе Андрэй Пачобут, не зменіцца.

Прысутны на з’ездзе амбасадар Польшчы Лешэк Шэрэпка (Leszek Szerepka) сказаў «Белсату», што ён прыхільнік легалізацыі неафіцыйнага СПБ, бо ў такіх умовах прасцей працаваць, найперш – развіваць адукацыю на польскай мове.

belsat.eu
https://youtu.be/dPgljVXt6EE

Глядзі таксама
Каментары