Сёння БАТЭ гуляе з «Лілем»


Ганчарэнка заявіў, што да матчаў чэмпіянату Беларусі рыхтавацца складаней, як да Лігі чэмпіёнаў.

20 лістапада на менскім стадыёне «Дынама» беларусы згуляюць матч пятага туру групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў–2012/13 з камандаю «Ліль» (Францыя). Гульню можна назваць галоўным матчам года, толькі разглядаючы яе «з пазіцыі турніру і стратэгіі». Пра гэта заявіў 19 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Менску галоўны трэнер ФК БАТЭ Віктар Ганчарэнка.

{movie}Віктар Ганчарэнка: мы зараджаныя на барацьбу з “Лілем”|left|7576{/movie}«У нас такіх матчаў за год набягае вельмі шмат. «Вардар», «Дэбрэцэн», «Гапаэль», «Баварыя», першая сустрэча з «Лілем»… Таму складана вызначыць: галоўны матч ці негалоўны. З турнірнага пункту гледжання, напэўна, так», – сказаў Ганчарэнка.

Адказваючы на пытанне, ці зрабілася складаней камандзе рыхтавацца да астатніх сустрэчаў пасля заваявання чэмпіёнства ў Кубку Беларусі, трэнер адзначыў: «Больш складана рыхтавацца да матчаў чэмпіянату Беларусі. Гэта бачна на прыкладзе гульні са «Славіяй». Што да Лігі чэмпіёнаў, то гэта розныя турніры і розны ўзровень матывацыі. Я не сумняюся, што заўтра ўсе гульцы будуць зараджаныя на барацьбу». Настаўнік барысаўцаў упэўнены, што няўдалыя гульні БАТЭ з «Валенсіяй» «на матывацыю каманды не паўплываюць».

belsat.eu

Стужка навінаў