ЛДПБ: Жыве Беларусь! (дадалося відэа)


Ліберальна-дэмакратычная партыя прапаноўвае прымусіць чыноўнікаў ведаць родную мову. Адпаведная заява прынятая Вышэйшым саветам і Цэнтральным камітэтам партыі.{movie}Гайдукевіч: Жыве Беларусь!|left|7582{/movie}

У заяве адзначаецца, што на працягу ўсёй сваёй дзейнасці ЛДПБ “усімі даступнымі сродкамі спрыяла ўмацаванню суверэнітэту” Беларусі. “Суверэнітэт – гэта тое, што святое для кожнага грамадзяніна”, – падкрэслівае партыя.

“Настаў час звярнуцца да ўсіх і сказаць: галоўны складнік суверэнітэту любой дзяржавы і адзіная для ўсіх дзяржаўная ідэалогія толькі адна – гэта развіццё і ўмацаванне роднай мовы.

Што мы маем на ўвазе? Мы адзіная дзяржава ў свеце, дзе дзяржаўныя службоўцы дрэнна ці зусім не ведаюць роднай мовы. Неабходна тэрмінова прыняць закон, у якім выразна і ясна пастанавіць: калі ты службовец дзяржаўных органаў (Савет Міністраў, Адміністрацыя прэзідэнта, аблвыканкам, гарвыканкам, адміністрацыя раёну ды іншыя), ты мусіш ведаць і ўмець карыстацца беларускаю моваю”, – гаворыцца ў заяве.

Такім чынам, адзначае ЛДПБ, “мы замацуем суверэнітэт нашай дзяржавы на стагоддзі”, “гэта падмурак, без якога не можа быць гэтага суверэнітэту”.

Кіраўніцтва партыі заяўляе, што партыя “падтрымлівала і будзе падтрымліваць абедзве дзяржаўныя мовы: беларускую і расейскую”. “Кожны грамадзянін мае права размаўляць на той мове, на якой хоча, і ніякіх абмежаванняў у гэтым быць не мусіць. Але настаў час падтрымаць мову нашых бацькоў”, – падкрэсліваецца ў заяве.

Дакумент, прыняты на беларускай мове, заканчваецца словамі “Жыве Беларусь!”.

belsat.eu

Стужка навінаў