«Recycling-music» з Польшчы


Група польскіх студэнтаў у Кракаве робіць з ламачча сапраўдныя музычныя інструменты і нават дае джазавыя канцэрты.

Купіць добры музычны інструмент – гэта сур’ёзная інвестыцыя. Але адкуль у студэнтаў вялікія грошы? Студэнты з Кракава на сваім прыкладзе паказалі, што галоўнае – мець мару і сапраўды моцнае жаданне яе здзейсніць. З пустых бутэлек, рондаляў і вёдраў яны змайстравалі гітары, бубны ды іншыя інструменты. У выніку незвычайны гурт запрашаюць граць у кракаўскіх кавярнях.

«Не буду хаваць: граць на такіх інструментах цяжэй, трэба ўкласці ўдвая больш высілкаў, – прызнаецца адзін з музыкаў, Каміль Кэндзерскі. – Мы эксперыментуем з рэпертуарам: трошкі нэасоўлу, трошкі джазу, фанку. Штосьці ў гэтым кірунку».

Каміль Кэндзерскі ды ягоны сябар Мацей Пежынка, які вырабляе інструменты, –студэнты горна-металургічнай акадэміі. Яны гавораць, што навука дапамагае ім і ў рэалізацыі свайго музычнага хобі. Паводле Мацея, некаторыя часткі для інструментаў даводзіцца купляць, але агулам кошт, да прыкладу, самаробнай гітары не перавышае 5 еўраў.

belsat.eu

Стужка навінаў