Абмежавалі крэдытаванне, каб пазбегнуць чарговага абвалу?


{movie}Леанід Злотнікаў: Сітуацыя нагадвае пачатак 2011 г.|left|7567{/movie}Апошні раз “Беларусбанк” ды іншыя банкі адмаўлялі ў крэдытах акурат напярэдадні крызісу 2011 года. Ці цяперашняе прыпыненне крэдытавання на жыллё можа быць прадвеснікам чарговага фінансавага абвалу?

“Некалькі папярэдніх гадоў мы ўсе жылі ў доўг. Краіна спажывала больш, чым стварала эканоміка. Зараз трэба аддаваць гэтыя даўгі, – гаворыць эканаміст Леанід Злотнікаў. – Цяпер жа дзяржава спрабуе знізіць спажыванне рознымі спосабамі. Прыпыніць выдаванне крэдытаў на набыццё кватэраў – адна з захадаў гэтага працэсу”.

Леанід Злотнікаў зазначае, што цяперашнія абмежаванні закранаюць не толькі насельніцтва, а і валютнае крэдытаванне прадпрыемстваў. Гэтая сітуацыя, паводле эксперта, вельмі нагадвае тое, што было на пачатку 2011 г.

На думку эксперта, асцярогі перад новаю дэвальвацыяй маюць пад сабою глебу. Паводле Леаніда Злотнікава, пытанне ў тым, які яна будзе мець характар: абвальны ці паступовы.

belsat.eu

Стужка навінаў