“Беларусбанк” не выдае крэдытаў на жыллё


16 лістапада “Беларусбанк” прыпыніў выдаваць крэдыты на набыццё жылля. Ад крэдытавання адмовіліся на падставе рашэння праўлення банку, паведамляе дзяржаўнае інфарацыйнае агенцтва БелТА.

Рашэнне не закране крэдытавання будаўніцтва жылля, у тым ліку ільготнага.

Калі абмежаванні знімуць, невядома. “Беларусбанк” абяцае падрыхтаваць у хуткім часе афіцыйны прэс-рэліз.

belsat.eu

Стужка навінаў