Мацкевіч абверг чуткі пра тое, што хоча быць адзіным кандыдатам ад апазіцыі


Пра гэта ён напісаў у лісце, які разаслаў удзельнікам Нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці «Усходняга партнёрства».

Паводле старшыні грамадскага аб’яднання «Экадом» Ірыны Сухій, яна таксама атрымала ліст напярэдадні чарговай канферэнцыі Нацыянальнай платформы, якая адбылася ўчора ў Менску. Уладзімір Мацкевіч, які ўзначальвае каардынацыйны камітэт платформы, падрабязна патлумачыў калегам сваю пазіцыю.

«Ён развейвае міфы пра тое, што нібыта хоча стаць адзіным кандыдатам ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах, старшынём новай партыі. Ён выразна прапаноўвае тую мадэль Нацыянальнай платформы і тыя дзеянні, якія могуць прывесці да зменаў у нашай краіне», – распавяла Ірына Сухій.

{movie}Уладзімір Мацкевіч: Нацыянальная платформа мае ціснуць на ўлады|left|7565{/movie}Паводле Уладзіміра Мацкевіча, дэ-факта Беларусь толькі лічыцца ва «Усходнім партнёрстве» і не ўдзельнічае ў яго «флагманскіх ініцыятывах». Супрацы перашкаджала адсутнасць адзінай канцэпцыі, якую і прынялі на канферэнцыі. Дакумент надае большыя паўнамоцтвы Нацыянальнай платформе і палітызуе яе дзейнасць. Галоўнаю задачаю, паводле Мацкевіча, мусіць быць ціск на ўлады.

Як зазначае адзін з аўтараў альтэрнатыўнага варыянту канцэпцыі, прадстаўнік Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Дзяніс Мельянцоў, прыняты дакумент робіць Нацыянальную платформу дублёрам ужо існай Асамблеі недзяржаўных арганізацыяў.

{movie}”Усходняе партнёрства” “Форум грамадзянскай супольнасці”|left|7566{/movie}Апрача гэтага, на канферэнцыі вызначылі мэты і задачы беларускай дэлегацыі на IV сустрэчы Форуму грамадзянскай супольнасці «Усходняга партнёрства», якая пройдзе 29–30 лістапада ў Стакгольме (Швецыя).

belsat.eu

Стужка навінаў